Місія БДІПЧ АБСЕ сустрэлася з кіраўніцтвам ЦВК (відэа)

15 ліпеня кіраўніцтва Цэнтрвыбаркаму сустрэлася з прадстаўнікамі місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ). Яна наведвае нашу краіну 15-17 ліпеня, каб ацаніць пачатак выбарчай кампаніі.

У Беларусь прыбывае ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ па выбарах

У каментары Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла пра вынікі сустрэчы.

Ярмошына: "У нас высвятлялі ўмовы пачатку выбарчай кампаніі. Задавалі пытанні наконт тых момантаў, якія падаваліся спрэчнымі ці небясспрэчнымі з пункту погляду АБСЕ. І мы давалі тлумачэнні, як мянялася заканадаўства, якія палажэнні ўвайшлі ў нашы інструкцыі і г.д."

Таксама ўдзельнікі місіі плануюць сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і СМІ. Высновы, зробленыя ў выніку візіту, яны паведамяць, як мяркуецца праз тры тыдні.

Пасля гэтага БДІПЧ АБСЕ прыме рашэнне наконт назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пры станоўчым рашэнні, кажа Ярмошына, місія АБСЕ пачне назіранне за беларускімі выбарамі пад канец жніўня — за шэсць тыдняў да дня выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі