Міжнародная арганізацыя працы ўводзіць санкцыі супраць беларускага рэжыму

МАП можа цалкам заблакаваць экспарт з Беларусі / pixabay.com
МАП можа цалкам заблакаваць экспарт з Беларусі / pixabay.com

Кіраўнічая рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) вырашыла прымяніць 33-і параграф супраць беларускага рэжыму, паведамляе першы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Падставай для такога рашэння называюцца сістэматычныя парушэнні правоў працоўных і прафсаюзаў, ігнараванне рэкамендацый МАП.

"Да сакавіка МАП павінна выпрацаваць санкцыйныя захады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а ў чэрвені іх прыняць на Канферэнцыі працы. 2/3 сяброў павінны будуць прагаласаваць "за". Гэта могуць быць эканамічныя санкцыі аж да эканамічнай блакады", — кажа Вячорка.

Ужыванне 33-га параграфу фактычна выкрэслівае Беларусь з МАП і блакуе экспарт прадукцыі. Такую меру МАП ужывала толькі адзін раз — у 2001 годзе пасля дзяржперавароту ў М'янме.

Па словах Вячоркі, усё можна яшчэ спыніць, калі мінскі рэжым спыніць рэпрэсіі, вызваліць людзей з турмаў, адновіць звольненых на працы.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі