Міжнародны саюз трыятлона дапусціў беларусаў і расіян да спаборніцтваў

Санкцыі здымаюцца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Санкцыі здымаюцца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міжнародны саюз трыятлона дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў. Яны змогуць выступаць выключна ў нейтральным статусе. Такое рашэнне выканаўчы камітэт арганізацыі прыняў 13 красавіка. Міжнародны саюз трыятлона тлумачыць яго рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта, які дазволіў беларусам і расіянам удзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе.

Згаданая рэкамендацыя МАК з'явілася ў канцы сакавіка сёлета. Яе ўспрынялі ў свеце неадназначна. Некаторыя спартыўныя федэрацыі працягнулі абмежаванні для спартсменаў з РБ і РФ.

Як вядома, санкцыі супраць беларускага і расійскага спорту былі ўведзены летась пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі