Міжнародныя правабаронцы: Затрыманні ў офісе “Вясны” супрацьзаконныя

Міжнародныя правабаронцы: Затрыманні ў офісе “Вясны” супрацьзаконныя

Адмысловую прэс-канферэнцыю з нагоды затрыманняў міжнарожных назіральнікаў у офісе праваабарончага цэнтра “Вясна” і звыш 700 удзельнікаў акцыі з нагодны Дня Волі прайшла 25 сакавіка ў Кіеве.

Падрыхтавалі прэс-канферэнцыю па падзеях у Мінску ад імя праваабарончай платформы Грамадзянская Салідарнасць вядучыя праваабарончыя арганізацыі рэгіёна АБСЕ: Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, Frontline Defenders, Міжнароднае партнёрства па правах чалавека, да Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека, Truth Нounds, Tbilisi Shelter City/ACICC і Крым SOS.

Праваабаронцы сцвярджаюць, што ўлады Беларусі затрымалі актывістаў і журналістаў, каб яны не змаглі маніторыць мірны марш у Мінску. Аб’яднаныя праваабарончыя арганізацыі, па словах прадстаўніка Украінскага Хельсінскага саюза правоў чалавека Аляксандры Дзеляменчук, асуджаюць парушэнні правоў мірных сходаў, выказвання меркаванняў і асацыяцый, а таксама свабоды праводзіць працу ў галіне правоў чалавека, якія сёння былі прадэманстраваныя ў сталіцы Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі