"Мне трэба звольніць медсястру, а ў яе двое дзяцей"

"Мне трэба звольніць медсястру, а ў яе двое дзяцей"

З сакавіка, паводле указа Аляксандра Лукашэнкі № 475, прыватныя медыцынскія цэнтры больш не змогуць наймаць медыкаў, медсясцёр і медтэхнікаў, у якіх няма першай і вышэйшай катэгорыі. Тыя, хто ўжо працуе, могць здаць на катэгорыю да чэрвеня.

"У мяне медсястра. У яе двое дзяцей, муж не працуе. У яе другая катэгорыя, мне яе трэба звальняць. З чым чалавек застанецца, невядома. Тым больш, шукаю цяпер медсястру з першай катэгорыяй. І вось не магу знайсці. У майго калегі такая ж гісторыя, са снежня не можа знайсці", — апісвае сітуацыю ўладальнік невялікага стаматалагічнага кабінета ў Мінску.

Галоўнае пытанне — чаму стаўленне да дзяржаўных і прыватных паліклінік рознае? Бо у дзяржаўных можна будзе працаваць і без першай і вышэйшай катэгорыі.

Анастасія — стаматолаг, працуе ў прыватным цэнтры і пакуль не мае першай катэгорыі, толькі другую. Да чэрвеня яна не паспее здаць на першую катэгорыю. Але спадзяецца застацца на працы.

"Я восенню змагу атрымаць першую катэгорыю. Але я тут адна такая, у іншых лекараў яна ўжо ёсць. Пра звальненне нічога не кажуць. Але традыцыйна, першую катэгорыю атрымліваюць праз шэсць—сем гадоў пасля ўніверсітэта. Праблема, што дасведчаныя лекары, у якіх па дваццаць гадоў стажу, не змогуць уладкавацца", — апісвае Анастасія.

Асацыяцыя стаматалагічных арганізацый бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага праводзіць даследаванне наступстваў новага закона.

"Мы зрабілі даследаванне па 75-ці арганізацыях. І пераклалі гэтыя лічбы на агульную колькасць арганізацый прыватнага сектара. Атрымліваецца, што давядзецца звольніць 25% лекараў, 38% сярэдняга медперсаналу. Каля трох—чатырох тысяч чалавек давядзецца звольніць, калі браць увесь медперсанал", — апісвае старшыня бізнес-саюза Жанна Тарасевіч.

У Мінздароўя жа пакуль не паведамілі, ці будуць звальняць усіх, хто не мае першай і вышэйшай катэгорыі з чэрвеня. Толькі запэўнілі, што новая мера ўводзіцца ў мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання ў прыватных цэнтрах.

"Мне трэба звольніць медсястру, а ў яе двое дзяцей"

У Мінску лекары "хуткай" пачалі ездзіць на выклікі з дыктафонам

Эксперымент праводзіцца пакуль толькі ў 3-й падстанцыі ў мікрараёне Серабранка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі