МНС абвергла звесткі пра эвакуацыю дзяцей са школы ў Полацку

МНС абвергла звесткі пра эвакуацыю дзяцей са школы ў Полацку

Эвакуацыі дзяцей з полацкай сярэдняй школы №6 не было. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіла афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Раней паведамлялася, што ў школе з'явіўся дзіўны непрыемны пах. Таму адміністрацыя навучальнай установы, нібыта, вырашыла эвакуяваць вучняў. Да школы прыбылі газавікі і ратавальнікі.

Па словах прадстаўніцы МНС, аднаму з бацькоў не спадабаўся пах у школе. І менавіта ён выклікаў у будынак спецыялістаў газавай службы і санстанцыі, а атксама ратавальнікаў. "У школе нічога не выяўлена. Усё адпавядае нормам. Ніякай эвакуацыі дзяцей не праводзілася", — заявіла Фандо.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі