Мокры снег чакаецца ў суботу, а ў нядзелю — пацяпленне
У суботу, 8 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па поўначы краіны, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мокры снег. Удзень месцамі будзе туман, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Уначы будзе 4-9 са знакам "мінус", месцамі 10-13 марозу. Удзень прагназуецца ад -3 да +3.
9 лютага пацяплее. Уначы і зранку ў асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — у асноўным мокры снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 0...-7, удзень прагназуецца ад 0 да 6 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.