Мона-мітынг у падтрымку Алеся Бяляцкага запланаваны на 4 жніўня

Як паведаміў Еўрарадыё заяўнік, гэта не першая спроба зладзіць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім як у Брэсце, так і ў вобласці, аднак усе яны былі забароненыя мясцовымі ўладамі. Амаль ва ўсіх ранейшых заявах чыноўнікі знаходзілі парушэнні ў дамовах на абслугоўванне тэрыторыі дзяржаўнымі службамі.



Гэтым разам дамовы з камунальнікамі, міліцыянтамі і медыкамі праваабаронца не заключаў адмыслова. Са словаў Уладзіміра Вялічкіна, для фармату мерапрыемства іх паслугі адзінаму патэнцыйнаму ўдзельніку не патрэбныя.



Вялічкін: "Менавіта спецыяльна робіцца адзіночны пікет, бо патрабаванні, якія вызначаныя законам, для аднаго чалавека я лічу празмернымі. Не трэба мне самасвалу на смецце, не трэба кіпы міліцыянтаў і не трэба  "хуткай дапамогі" — калі што мінакі самі выклічуць".



Мона-мітынг запланаваны на 4 жніўня — другую гадавіну арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Калі брэсцкі праваабаронца атрымае дазвол на акцыю, яна пройдзе ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі