"Можа, дапаможа Латушка?" Беларусы чакаюць легалізацыі ў Польшчы 483 дні
Жыць без легалізацыі цяжка
— Я ўжо без жартаў гатовая ісці прыкоўваць сябе да сілезскага "ўжонда"! — скардзіцца Еўрарадыё беларуска Таццяна [імя змененае], якая вось ужо 483 дні разам з мужам і дзіцем чакае легалізацыі ў Польшчы.
— 483 дні — гэта толькі на адбіткі пальцаў, — працягвае беларуска. — Мяркуючы з досведу некаторых іншых нашых грамадзян, нават калі нас выклічуць заўтра, яшчэ столькі ж давядзецца чакаць "дэцызіі" [рашэння пра атрыманне дакументаў] і саміх "карт побыту".
Нават у Вроцлаве, дзе беларусы таксама сутыкаюцца з аналагічнымі праблемамі, з іх не здзекуюцца так доўга!
“Падаткі плацім, законы выконваем, а легалізацыі ўсё няма”
У Катавіцэ сям'я Таццяны пераехала летам 2022 года: "Пасля пачатку вайны ва Украіне жыць у нашым "сацыяльным раі" і далей плаціць у ім падаткі больш не хацелася".
Сама беларуска, як і яе муж, працуе ў сферы IT. У Польшчу яны пераехалі па візах ПБХ і тут жа адкрылі JDG — аналаг нашага ІП.
— Мне вельмі падабаецца, але вельмі не падабаецца "ўжонд" [аналаг раённай адміністрацыі ў Беларусі] і тое, як тут ідуць справы з легалізацыяй, — працягвае сваю гісторыю суразмоўніца Еўрарадыё. — Для прыкладу, наша сям'я штомесяц плаціць дзяржаве каля 12-13 тысяч злотых у выглядзе розных падаткаў і адлічэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.