Нам не будуць дапамагаць вечна. Пра што трэба ведаць беларусам у Польшчы

Беларусы ў Варшаве / Радыё Свабода
Беларусы ў Варшаве / Радыё Свабода

— Апошнім часам польскае заканадаўства ў дачыненні да замежных грамадзян змянілася не ў самы лепшы бок, але гэта тычыцца ўсіх прыезджых, а не толькі беларусаў, — распавядае Еўрарадыё кіраўнік дэпартамента прававой абароны Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Што да канкрэтна беларусаў, то, на жаль, пакуль яшчэ не выдадзеная пастанова міністра ўнутраных спраў Польшчы аб тым, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца тут на падставе часовых відаў на жыхарства, маглі б атрымаць польскія праязныя дакументы, калі іх пашпарты не сапраўдныя або згубленыя.

Разам са спецыялісткай разбіраемся, якія праблемы могуць узнікнуць у беларусаў, якія пераехалі ці толькі збіраюцца пераехаць у Польшчу.

Нам не будут помогать вечно. О чём надо знать белорусам в Польше
Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

— Што зменіцца для беларусаў у Польшчы ў найбліжэйшай будучыні?

— З 1 ліпеня будзе адменены рэжым эпідэміялагічнай небяспекі. Гэта значыць, што тыя замежнікі, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе віз або відаў на жыхарства, што працягваліся, павінны зрабіць крокі, каб легалізаваць сваё знаходжанне. Апошнім днём іх легальнага знаходжання будзе 31 чэрвеня. Да гэтага часу неабходна вырашыць, што рабіць. Калі вам патрэбная дапамога, калі ласка, звяртайцеся па бясплатныя кансультацыі да юрыстаў Цэнтра беларускай салідарнасці.

 

— Якія могуць быць з гэтым праблемы?

— Пасля 2020 года стаўленне палякаў да беларусаў было дастаткова лаяльным. Разам нам удалося дамагчыся зменаў у заканадаўстве. Напрыклад, з'явілася магчымасць працаўладкавання па гуманітарных візах.

На жаль, у тых беларусаў, якія не рабілі спробаў легалізаваць сваё знаходжанне на працягу трох гадоў, пасля таго як візы будуць несапраўдныя, могуць узнікнуць цяжкасці з працаўладкаваннем. Таму вельмі важна не цягнуць з вырашэннем пытанняў легалізацыі і працы да апошняга.

Мы абавязкова павінны памятаць, што сама падача заявы не легалізуе працаўладкаванне.

 

— Што рабіць, калі ў беларуса ў Польшчы заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта, а ісці ў амбасаду ён баіцца?

— Калі ў чалавека ёсць прычыны баяцца, значыць, трэба падумаць пра шляхі легалізацыі, якія прадугледжваюць выдачу польскага праязнога дакумента. На дадзены момант гэта міжнародная абарона або від на жыхарства на падставе гуманітарнай візы — так званы гуманітарны від на жыхарства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі