МУС Беларусі праводзіць праверку па факце ліста крычаўскіх міліцыянераў
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць праверку па факце калектыўнага ліста крычаўскіх міліцыянераў. 11 праваахоўнікаў яшчэ ў лютым распавялі міністру Ігару Шуневічу, што іх прымушаюць выконваць “план за правапарушэннях” і вяртаць прэміі. Інфармацыя ў СМІ трапіла днямі.
Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч, у міністэрстве знаёмыя з сітуацыяй. “У цяперашні час праводзіцца праверка інфармацыі са звароту”, — сказаў Шалькевіч.