МУС пацвердзіла затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі

Момант затрымання

Момант затрымання / t.me/pressmvd/

МУС пацвердзіла затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба (у паведамленні міліцыі імя затрыманага не называецца). Сцвярджаецца, што ў схованках яго кватэры і загараднага дома знайшлі $3 млн.

Па версіі МУС, топ-менеджар Беларускай чыгункі затрыманы за хабары — стварыў і курыраваў "карупцыйную схему". Сталі вядомыя "факты сістэмнага хабарніцтва пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак". Сілавікі зафіксавалі некалькі сустрэч, падчас якіх Дулуб атрымліваў буйныя сумы грошай. Крымінальная справа распачатая "за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры".

"Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў" паведаміла пра затрыманне за хабар першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі ў пачатку чэрвеня. Яго забралі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Была інфармацыя, што пры ператрусе знайшлі каля 1 мільёна долараў. Цяпер жа высветлілася, што грошай было больш.

МУС пацвердзіла затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі