МУС: Паслугі мужчын-прастытутак робяцца ўсё больш запатрабаванымі
Толькі ў Мінску на ўліку ў міліцыі стаяць 860 мужчын, якіх злавілі на такім супрацьзаконным занятку.
Апошнім часам у Беларусі робяцца ўсё больш запатрабаванымі паслугі мужчын-прастытутак. Пра гэта паведаміў журналістам 6 лютага ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Каўтун.
Паводле яго словаў, цяпер на ўліку ў беларускай міліцыі стаіць 1950 мужчын-прастытутак, з якіх у Мінску — 860. На аператыўных уліках знаходзяцца каля 60 мужчын, якія прапаноўваюць інтымныя паслугі як жанчынам, так і мужчынам.
У 2014 годзе за прастытуцыю пакаралі 1377 чалавек, у кожным трэцім выпадку парушальнікаў бралі пад арышт, перадае БелаПАН.