МУС заявіла, што праводзіць праверку ў адносінах да 100 чалавек з маршу
Цэнтр Гродна у нядзелю 20 снежня / "Радыё Свабода"
МУС назвала колькасць затрыманых на Маршы народнага трыбунала, які праходзіць у Беларусі 20-га снежня.
Па словах прэс-сакратаркі сталічнай міліцыі Наталлі Ганусевіч, "праверка ў рамках дзеючага заканадаўства" праводзіцца ў дачыненні да 100 грамадзян:
"Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў, пасля чаго найбольш актыўныя асобы былі затрыманыя".
Тым часам праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы 69-ці схопленых на вуліцах Мінска і іншых гарадоў. Валанцёры паведамляюць пра 78-м затрыманых. Некаторых ужо адвезлі на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.