МУС Украіны: Трох мітынгоўцаў на Грушэўскага маглі забіць "беркутаўцы"

"Разглядаецца некалькі версій здзяйснення гэтых забойстваў, у тым ліку супрацоўнікамі"Беркута", — перадае interfax.by словы першага намесніка начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Украіны Віталя Сакала.



Ён падкрэсліў, што нельга выключаць ні адну з версій, у тым ліку і гэтую. Па яго словах, месца правядзення гэтых злачынстваў да гэтага часу яшчэ не ўстаноўлена.



У сваю чаргу, намеснік начальніка галоўнага следчага ўпраўлення МУС Украіны Алег Татараў кажа, што адпрацоўваецца такая версія, як забойства неўстаноўленымі асобамі: "Гэта афіцыйная версія, а неўпаўнаважаныя асобы — гэта могуць быць розныя людзі, іх можа быць маса... Гэта і хуліганскія матывы, і з мэтай правакацыі".



Сакал нагадаў, што трох мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага забілі паляўнічымі патронамі: "Хачу падкрэсліць, што патроны, якія выкарыстоўваліся для здзяйснення забойства, органамі ўнутраных спраў не выкарыстоўваліся і на ўзбраенні не знаходзяцца. Няма такіх патронаў".



Нагадаем, што сярод загінулых — грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі