Мужчына асуджаны на 3 гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі і камандзіра АМАП

Суд Савецкага раёна Мінска / spring96.org​
Суд Савецкага раёна Мінска / spring96.org​

26-гадовы мужчына асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Аляксандра Лукашэнкі і камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Такое рашэнне вынес у аўторак суд Савецкага раёна Мінска.

Малады чалавек раней не быў судзімы. Як вызначыла следства, з 10 красавіка да 24 чэрвеня гэтага года ў інтэрнэце ён публічна абразіў Лукашэнку і прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў з дапамогай "зняважлівых, абразлівых, нецэнзурных слоў".

Абвінавачаны прызнаў сваю віну. Суд прысудзіў мужчыну 3 гады "хіміі" , таксама ён павінен выплаціць 8,7 тысяч рублёў штрафу.

На карысць камандзіра АМАП ГУУС з абвінавачанага была спагнаная 1 тысяча рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Гэтыя грошы будуць пералічаныя Дому дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічнай паразай цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі, паведамляе суд.

Прысуд не ўступіў у сілу, ён можа быць абскарджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі