Мужчына кінуў петарду ў кампанію падлеткаў
Падлетак, фота ілюстрацыйнае
Мужчына кінуў петарду ў кампанію падлеткаў у Гродне. У выніку 16-гадовы малады чалавек атрымаў апёкі пляча і ног.
Інцыдэнт, паводле звестак следчых, адбыўся ўвечары 1 чэрвеня. Пяцідзесяцішасцігадовы жыхар Гродна быў на балконе сваёй кватэры, а ў двары дома сядзела кампанія з чацвярых падлеткаў. Мужчына на балконе быў п'яны, вырашыў напалохаць хлопцаў — запусціў петарду з балкона.
Жыццю і здароўю маладых людзей нічога не пагражае. А вось на іх апанента завялі крымінальную справу, паведамляюць у Следчым камітэце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.