Мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Смаргоні

Мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Смаргоні

У Смаргоні мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Пра здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Другакласнік адной са смаргонскіх школаў выправіўся з бацькам на зімовую рыбалку 3 лютага. У нейкі момант хлопчык застаўся без нагляду. Гуляючы, ён выйшаў на тонкі лёд і праваліўся. Гэта пабачыў і выратаваў яго 49-гадовы мужчына, які рыбачыў непадалёк. 

Паведамляецца, што яшчэ тры выпадкі выратавання людзей, якія праваліліся пад лёд, былі зафіксаваныя таксама на возеры Белае ў Гродзенскім раёне. Ад пачатку 2018 года ў Гродзенскай вобласці патануў адзін чалавек, агулам па краіне — 13.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі