Мужчына заснуў на рэйках і не пачуў, як над ім праехаў цягнік

Мужчына заснуў на рэйках і не пачуў, як над ім праехаў цягнік

У ноч з 7-га на 8 красавіка на перагоне Бярэзіна-Бабруйск над мужчынам, які заснуў на рэйках праехаў цягнік і не закрануў яго. Пра гэта піша mogilevnews.by са словаў начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Магілёўскага АУСТ Віталя Алданава.

Інцыдэнт здарыўся а трэцяй гадзіне ночы. Над п'яным маладым чалавекам праехаў пасажырскі цягнік "Мінск — Гомель" і не разбудзіў. Машыніст падаваў гукавыя сігналы, але сонны мужчына не пачуў іх. Цягнік давялося экстрана спыніць. Работнікі чыгункі дасталі мужчыну з-пад цягніка. Ён не атрымаў ніякіх траўмаў, таму пайшоў дадому.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць яго асобу.

Дарэчы, на гэтым жа перагоне ў ноч з 24-га па 25 ліпеня 2018 года адбыўся аналагічны выпадак. Над 40-гадовы бабруйчанінам, які спаў на шпалах, праехаў цягнік і не закрануў яго. Тады на мужчыну склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і за знаходжанне на чыгуначных шляхах у непрызначаным месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі