Мужчыну, які параніў траіх міліцыянераў, асудзілі на 18 гадоў зняволення

Мужчыну, які параніў траіх міліцыянераў, асудзілі на 18 гадоў зняволення

31-гадовага жыхара Мазыра, які параніў траіх міліцыянераў, асудзілі на 18 гадоў зняволення. Прысуд вынес Гомельскі абласны суд, паведамляе БЕЛТА.

Пра здарэнне, якое адбылося ў красавіку мінулага года, паведамляла Еўрарадыё. У Мазыры расследавалі справу аб крадзяжы зварачнага апарату. Аднаго з падазраваных, які раней неаднаразова меў праблемы з законам, затрымлівалі ў прыватным сектары. Праваахоўнікі паспелі начапіць кайданкі на адну руку зламысніка, як ён выхапіў самаробны нож. Раненні атрымалі некалькі міліцыянераў, у тым ліку і амапавец. Аднак рэцыдывіста абяззброілі і затрымалі. На відэа “Белсата” гл. і іншую версію гэтага здарэння.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у крадзяжы ў складзе групы і ў замаху на забойства двух і больш асоб у сувязі са здзяйсненнем імі службовай дзейнасці. Працяглы тэрмін зняволення ён правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сябра мужчыны, удзельніка крадзяжу, асудзілі на 2 гады папраўчых работ па месцы працы з утрыманнем у даход дзяржавы 20% заробку. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі