Мядзведзеў пра планы закрыцця сацсетак: Чыноўнікам трэба ўключаць мазгі
Кіраўнік расійскага ўрада адрэагаваў на інтэрв'ю газеце "Известия" намесніка кіраўніка "Раскамнагляду" Максіма Ксянзова.
Чыноўнік заявіў, што кіраўніцтва некаторых замежных інтэрнэт-кампаній не ідзе на кантакт з расійскімі ўладамі і "выкарыстоўвае карыстальнікаў як інструмент палітыкі". Таму "Раскамнагляд" успрымае гэта як "сацыяльную пагрозу" і гатовы заблакаваць Facebook і Twitter у Расіі.
Дзмітрый Мядзведзеў у адказ на гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што чыноўнікам трэба "ўключаць мазгі": "Як актыўны карыстальнік сацыяльных сетак лічу, што расійскае заканадаўства абавязаны выконваць усе — і самі сеткі, і карыстальнікі. Але асобным чыноўнікам, якія адказваюць за развіццё галіны, трэба часам уключаць мазгі. І не даваць інтэрв'ю, абвяшчаючы аб закрыцці сацсетак".
Фота — Fotolia