Мясакамбінатам не хапае свініны

На брэсцкім прадпрыемстве “Інка-фуд” ужо адчулі абмежаванні паставак свініны з Польшчы. Сыравіны няма. З 20 лютага Беларусь абмежавала пастаўкі сыравіны з Польшчы з-за афрыканскай чумы свіней.

 “У нас ўжо такая праблема, што за свой кошт адпраўляем людзей, няма працы, чатыры дні працуем. Шукаем свінакомплексы ў Беларусі. Але многія свінакомплексы атэставаныя на Расію, а гэта валюта. Ім выгадней працаваць з Расіяй, чым з намі”, — скардзяцца на прадпрыемстве.

Пытаюся, чаму тут працуюць з польскай свінінай, няўжо ў Беларусі сваёй не хапае? Аказваецца, справа ў якасці, коштах, і нават у раздзелцы тушы.

 “Сыравіна польская добрая. Яны прысылаюць нам шыя асобна, філе асобна, тазабедраная частка асобна. Вельмі граматная раздзелка, ўсё акуратна якасна зроблена, запакавана. У нас такое ёсць, але пакуль не на такім ўзроўні”, — кажуць на брэсцкім прадпрыемстве.

“Гродненскі мясакамбінат” таксама працуе з польскай свінінай, тут параўноўваюць айчынных і імпартных пастаўшчыкоў:

“Калі ўлічваць патрабаванні пакупніка, а ён хоча, каб сала было з мясной праслоечкай, дык там болей ўвагі гэтаму надаецца. У нас болей на вагу вырошчваюць свіней, а там больш мясныя пароды, тое, чаго хоча пакупнік”, — цяпер і ў Гродна шукаюць беларускіх пастаўшчыкоў.

Але не толькі мясакамбінаты адчуваюць нязручнасць. Пад забаронай аказаўся імпартны корм для жывел. У заакраме кажуць: пакупнікі бяруць ахвотней імпартны. 

“Вось, да прыкладу, як робяць сухі корм за мяжой. Гэта нармальнае мяса, фарш, а ў нас касцяная мука, гэта значыць, перамолатыя косці, нейкія дадаткі. Таму тыя, хто клапоціцца пра сваіх жывёлак, каб яна нічым не хварэла, той купляе імпартнае”, — кажа прадавец адной з інтэрнэт-крам зоатавараў.

У краме заўважаюць, што сёння праблемы з імпартам не толькі польскіх кармоў, але і ўсіх. Літаральна цэлая эпапея, каб ўвезці корм, таму пакуль праблемы з імпартам не адчулі – іх і так хапае. Але вось што будуць рабіць крамы, калі запасы скончацца, у інтэрнэт-крамах пакуль не ведаюць: тут спадзяюцца, як і мясакамбінаты, на хуткую адмену забароны імпарту.

Цікава, што за 2013 год, ў Беларусі з-за чумы свіней выразалі 10 500 жывёл, а ўвезена з Польшчы — 24 тысячы тонн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі