Мясніковіч даручыў шукаць інвестыцыі па прынцыпе "аднаго акна"
Старшыням аблвыканкамаў давядзецца арганізаваць працу з інвестарамі па прынцыпе "аднаго акна" ў кожным гарадскім і раённым выканкаме.
Арганізацыя працы з інвестарамі па прынцыпе "аднаго акна" абмяркоўвалася на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч даручыў старшыням аблвыканкамаў стварыць "адно акно" для інвестараў у кожным гарадскім і раённым выканкаме.
Функцыі "аднаго акна" плануецца распаўсюдзіць і на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, паведамляе БелаПАН.
Фота: www.krukovo.org.