Мясніковіч — пра размову з прэзідэнтам Польшчы аб амерыканскай вайсковай базе
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавёў пра свой візіт у Польшчу. Ён мяркуе, што ў Варшаве пачулі заклапочанасць беларускага боку з-за праекту стварэння амерыканскай вайсковай базы "Форт Трамп". У Мясніковіча былі сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, з прэм'ер-міністрам Матэушам Маравецкім.
Міхаіл Мясніковіч гаворыць, што кіраўніцтва Польшчы "дастаткова канструктыўна рэагавала і запэўнівала..., што гэта ні ў якім разе не павінна прывесці да нейкай эскалацыі напружанасці". У далейшым запланаваныя беларуска-польскія дыялогі на гэтую тэму па лініі знешнепалітычных і вайсковых ведамстваў.