Мясніковіч прапанаваў правесці беларуска-французскі форум рэгіёнаў
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч хоча правесці ў Мінску беларуска-французскі форум рэгіёнаў. З такой прапановай кіраўнік верхняй палаты парламента выступіў 7 ліпеня на сустрэчы ў сталіцы з дэлегацыяй групы сяброўства “Францыя — Беларусь” Нацыянальнай асамблеі Францыі.
На думку Мясніковіча, такое мерапрыемства ў нейкай ступені перазагрузіць існуючыя двухбаковыя адносіны. Ён таксама лічыць, што ў бліжэйшы час адносіны паміж Беларуссю і Францыяй будуць развівацца больш дынамічна, бо для гэтага ёсць палітычныя падставы.
Апроч таго, падчас перамоваў бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-французскага межпарламенцкага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.
Парламенцкая дэлегацыя Францыі 7 ліпеня таксама правяла сустрэчу ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.