Мясніковіч сказаў, калі адкрыецца новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны
Яго ўзводзяць на праспекце Пераможцаў у Мінску. Ранейшы музей знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.
Новы будынак мусілі здаць да траўня 2013 года, але не паспелі. Раней паведамлялася, што адкрыццё запланаванае на 3 ліпеня 2014-га. Аднак у сераду прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч назваў новы тэрмін — будаўнцтва мусіць быць завершанае да 1 жніўня, інфармуе БЕЛТА.
Дарэчы, сёння таксама было абвешчана, што да 1 снежня павінна пачаць працаваць "Чыжоўка-Арэна". На ёй, як і на "Мінск-Арэне", у наступным годзе будуць праходзіць матчы хакейнага чэмпіянату свету, які ўпершыню праводзіцца ў Беларусі.
Звольнены дырэктар Музея Вялікай Айчыннай вайны
Фота — tut.by