Мытнікі: Правяраецца 25 партый тавараў, увезеных з Калінінградскай вобласці

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пракаментаваў сітуацыю з, нібыта, перакрытым транзітам у Расію электронікі з Калінінградскай вобласці. Пра гэта паведаміў ТАСС са спасылкай на дырэктара па маркетынгу расійскага холдынга GS Group Андрэя Бязрукава і гендырэктара завода электронікі "Тэлебалт" Віктара Барысенку. Згаданыя кампаніі дастаўляюць прадукцыю з Калінінграда ў Маскву, Санкт-Пецяпбург і іншыя расійскія гарады аўтамабільнымі перавозкамі праз Беларусь.

"У цяперашні час мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь завяршаецца праверка законнасці перамяшчэння 25 партый тавараў, увезеных з тэрыторыі Калінінградскай вобласці на астатнюю частку мытнай тэрыторыі Мытнага саюза з прыкметамі парушэння мытнага заканадаўства Мытнага саюза", — паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Адзначаецца, што "тавары, у дачыненні да якіх у адпаведнасці з заканадаўствам дакументы аформленыя належным чынам, перамяшчаюцца праз беларускі ўчастак граніцы Мытнага саюза бесперашкодна".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі