Мытня: дальнабойшчыкі 150 разоў парушылі абмежаванні, уведзеныя праз COVID-19

Мытня: дальнабойшчыкі 150 разоў парушылі абмежаванні, уведзеныя праз COVID-19

Кіроўцы-дальнабойшчыкі каля 150 разоў парушылі абмежаванні, уведзеныя ў Беларусі ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Гэтыя парушэнні выявілі інспектары мытнай службы, паведамляецца на сайце ведамства. 

Асноўныя парушэнні — гэта невыкананне тэрміну выезду аўтамабіляў за межы краіны, рух не па дарогах, вызначаных у афіцыйным парадку, а таксама прыпынак для адпачынку і запраўкі транспарту па-за вызначанымі месцамі.

Паведамляецца, што 90% выпадкаў парушэнняў робяць грамадзяне Беларусі, якія працуюць у тым ліку на замежныя фірмы-перавозчыкі. Дарэчы, парушальнікам пагражае штраф да 50 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Як паведамлялася раней, для барацьбы з распаўсюдам COVID-19 у Беларусі быў вызначаны пералік дарог, па якіх могуць рухацца дальнабойшчыкі, а таксама названыя месцы, дзе ім дазволена спыняцца для адпачынку і запраўкі транспарту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі