МЗС Беларусі не мае інфармацыі наконт пацярпелых у Кіеве беларусаў
Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.
Яна падкрэсліла, што беларуская амбасада ва Украіне пастаянна сочыць за падзеямі ў Кіеве, перадае БелаПАН.
Раней амбасада нашай краіны на сваім сайце настойліва рэкамендавала беларускім грамадзянам у Кіеве і іншых гарадах "устрымацца ад наведвання месцаў актыўных пратэстных дзеянняў".
Па апошніх звестках Мінздароўя Украіны, падчас узброеных сутычак у Кіеве загінулі 28 чалавек, 445 пацярпелых звярнуліся па медыцынскую дапамогу, з іх 287 шпіталізаваныя. Сярод шпіталізаваных 88 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, адзін дэпутат, шэсць журналістаў, чацвёра непаўналетніх і два замежнікі, грамадзянства якіх не ўдакладняецца.