МЗС Беларусі: У нашай краіне не хаваюцца высокія ўкраінскія чыноўнікі
Знешнепалітычнае ведамства разглядае “падобныя інсінуацыі як наўмысную правакацыю”.
“У сувязі са з’яўленнем у асобных сродках масавай інфармацыі паведамленняў, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь хаваюцца высокапастаўленыя чыноўнікі і палітычныя дзеячы Украіны, і паступленнем у сувязі з гэтым у адрас амбасады Беларусі ў Кіеве пагрозамі заяўляем, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Такіх асобаў на тэрыторыі Беларусі няма”, — сказана ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі, прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка.
Таксама беларускі МЗС асуджае выпадкі абстрэлаў на тэрыторыі Украіны транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі, перадае БЕЛТА.