МЗС: для візіту Лукашэнкі ў Польшчу трэба запрашаць усіх кіраўнікоў экс-СССР

МЗС: для візіту Лукашэнкі ў Польшчу трэба запрашаць усіх кіраўнікоў экс-СССР

МЗС Беларусі ўдакладніла, чаму Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Варшаву на мемарыяльныя мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Раней паведамлялася, нашу краіну на гэтых мерапрыемствах будзе прадстаўляць Уладзімір Чушаў

Як заявіў прэс-сакратар замежнапалітычнага ведамства Анатоль Глаз, пазіцыя афіцыйнага Мінска палягае ў тым, што ўсе без выключэння народы былога СССР зрабілі вырашальны ўнёсак у перамогу над нацызмам, таму раздзяляць іх нельга. "Між тым, у Варшаву не былі запрошаныя Казахстан, іншыя краіны Цэнтральнай Азіі і Расіі", — адзначыў дыпламат. 

Нагадаем, што польскае кіраўніцтва прынцыпова адмовілася запрашаць Уладзіміра Пуціна ў сувязі з агрэсіўнай палітыкай Расіі адносна Украіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі