МЗС Германіі і Офіс Ціханоўскай перадалі палку Каліноўскага пяць пікапаў

Пікапы для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне / twitter.com/GERonOstpolitik
Пікапы для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне / twitter.com/GERonOstpolitik

МЗС Германіі разам з Офісам Ціханоўскай перадалі пяць пікапаў палку Каліноўскага.

Пра гэта ў Твітары напісаў упаўнаважаны МЗС Германіі па краінах Цэнтральнай Азіі, Усходняй Еўропы і Каўказа Матыяс Лютэнберг

"Міжнародная салідарнасць з Украінай: беларускія валанцёры падтрымліваюць украінскія сілы ў абароне ад расійскай агрэсіўнай вайны", — дадаў дыпламат. Ён назваў выдатным супрацоўніцтва з камандай Ціханоўскай.

Як распавядала Еўрарадыё, 7 чэрвеня Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Да таго моманту Ціханоўская наўпрост з прадстаўнікамі палка не кантактавала, адносіны падраздзялення і Офіса Ціханоўскай былі складаныя.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі