МЗС Расіі: Украінскія ўлады самі дэстабілізавалі сітуацыю ў Крыме

МЗС Расіі абвінаваціў афіцыйны Кіеў у дэстабілізацыі сітуацыі на паўвыспе. Паводле версіі МЗС, менавіта ўкраінскія ўлады зладзілі правакацыі ў Крыме.



У заяве расійскага МЗС гаворыцца, што ў ноч на 1 сакавіка была спроба захопу невядомымі будынку Міністэрства ўнутраных справаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.



“Заклікаем тых, што дае падобныя загады з Кіева, да стрыманасці. Лічым крайне безадказным далейшае нагнятанне і без таго напружанай абстаноўкі ў Крыме”, — гаворыцца ў заяве.



У ноч на 27 лютага невядомыя са зброяй захапілі будынак Вярхоўнай Рады аўтаноміі і Савету міністраў Крыма ў цэнтральнай частцы Сімферопаля. Над будынкамі ўзнялі расійскія сцягі.



Па факце захопу адміністратыўных будынкаў праваахоўнікі распачалі крымінальную справу паводле артыкула “тэракт”, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі