МЗС Украіны: на замену міфічным "тонам зброі" прыйшлі "беспілотнікі"

МЗС Украіны: на замену міфічным "тонам зброі" прыйшлі "беспілотнікі"

"Чарговая правакацыя ўладаў у Беларусі", — так прэс-сакратар украінскага МЗС Алег Ніколенка адрэагаваў на заяву пра збіты ў Беларусі ўкраінскі дрон-шпіён.

"На замену міфічным "тонам зброі" прыйшлі "беспілотнікі". Украіна не выкарыстоўвала БПЛА. Заклікаем Мінск не падыгрываць дэстабілізуючым дзеянням Расіі. Спакой на мяжы Беларусі і Украіны — у інтарэсах усяго рэгіёна", — напісаў дыпламат у сваім акаўнце ў Твітары.

Тым часам беларускія праўладныя каналы апублікавалі фота нібыта збітага дрона.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння беларускае МЗС заявіла, што 10 дзён таму над палігонам "Брэсцкі" збілі ўкраінскі дрон-шпіён. З гэтай нагоды ў МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі