МЗС Вялікабрытаніі заклікае ўлады Беларусі вызваліць затрыманых пратэстоўцаў

МЗС Вялікабрытаніі заклікае ўлады Беларусі вызваліць затрыманых пратэстоўцаў

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла заяву з нагоды нядаўніх падзеяў у Мінску. На Дзень Волі былі затрыманыя сотні людзей. У панядзелак прайшлі суды.

МЗС Вялікабрытаніі адзначае, што ў Лондане пільна сочаць за падзеямі ў Беларусі, і не толькі падчас Дня Волі, але і напярэдадні, калі таксама праходзілі затрыманні. "Нас хвалююць дзеянні праваахоўных органаў у Мінску. Падаецца, што вялікую колькасць грамадзян, актывістаў і журналістаў затрымалі адвольна і пагалоўна", — гаворыцца ў заяве.

Таксама знешнепалітычнае ведамства Вялікабрытаніі падкрэслівае, што "выкарыстанне сілы і запалохвання супраць тых, хто карыстаецца сваім правам на мірны сход, не можа быць апраўдана". Лондан заклікае афіцыйны Мінск "паважаць і падтрымліваць права на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванняў". У заяве змешчаны таксама заклік "вызваліць тых мірных пратэстоўцаў, што яшчэ знаходзяцца ў зняволенні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі