На 247 участках датэрмінова прагаласавала 20,48% выбаршчыкаў
На 247 участках датэрмінова прагаласавала 20,48% выбаршчыкаў
Пра гэта на сустрэчы з журналістамі заявіў каардэнатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін.
На 14 участках назіральнікі зафіксавалі факты прымушэння да датэрміновага галасавання.
Сяргей Калякін: “Датэрміновае галасаванне паказала, што прызнаваць гэтыя выбары адпавядаючымі дэмакратычным стандартам ці волевыяўленню грамадзянаў – нельга. Даверу да яго вынікаў няма. Няма ніякіх станоўчых зменаў, якія б маглі сведчыць пра змены ў бок дэмакратызацыі выбарчага працэсу, яго празрыстасці для міжнародных і грамадзянскіх назіральнікаў”.