На 87-м годзе жыцця памёр мастак Кастусь Харашэвіч
Творчасць мастака-пейзажыста прадстаўлена больш за 500 карцінамі.
Яны захоўваюцца не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Канадзе, Ізраілі, Нямеччыне, Польшчы, інфармуе "Наша ніва".
Кастусь Харашэвіч нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы Літва Маладзечанскага раёна. Падчас вайны быў сябрам Саюзу беларускай моладзі, у 90-я гады на старонках незалежнага друку неаднаразова заклікаў рэабілітаваць гэтую арганізацыю. Напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў.
На здымку: Кастусь Харашэвіч каля сваёй карціны "Кастусь Каліноўскі". Фота — rh.by