На адкрыццё Еўрапейскіх гульняў у Мінску чакаюць Рамзана Кадырава

На адкрыццё Еўрапейскіх гульняў у Мінску чакаюць Рамзана Кадырава

На адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску чакаюць шэраг VIP-гасцей. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза.

Адкрыццё Гульняў адбудзецца 21 чэрвеня. На цырымонію прыбудуць шэраг кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

"Для нас вялікі гонар, што шэраг дэлегацый плануюць ўдзел у цырымоніі адкрыцця на вышэйшым і высокім узроўні. Гэта прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня прэзідыўма Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Мы таксама чакаем кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі РФ Рамзана Кадырава", — распавёў прэс-сакратар МЗС.

Акрамя таго, на адкрыццё Еўрапейскіх гульняў чакаюць генсакратара Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы Раберта Антаніёне, намесніка гендырэктара ЮНЕСКА Наду Аль-Нашыф, старшыню Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграна Саркісяна, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту, гендырэктара сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майру Мору.

Дэлегацыю Вялікабрытаніі ўзначаліць дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Джордж Холінгберы, а венгерскую — міністр канцылярыі прэм'ер-міністра Гергей Гуяш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі