На аўтадарогі ў Беларусі патрацяць 3 млрд долараў

На аўтадарогі ў Беларусі патрацяць 3 млрд долараў

На аўтадарогі ў Беларусі да 2020 года патрацяць 3 млрд долараў. Гэта прадугледжвае адпаведная дзяржаўная праграма, якая была зацверджаная Саўмінам. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўжо пачаў дзейнічаць. Дарэчы, у ім адзначаецца, што з 15919 км рэспубліканскіх дарог 30% не адпавядаюць існуючым нормам. Запланаваная рэканструкцыя больш за 600 км дарог, амаль 410 км будуць пабудаваныя. Трасы будуць мадэрнізавацца, на некаторых участках дарог павысіцца дапушчальная хуткасць. Больш падрабязна гл. тут.

Вядома, што дзяржпраграма будзе фінансавацца з рэспубліканскага дарожнага фонду, за кошт крэдытаў, у тым ліку і замежных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі