На аўторак у Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і парывісты вецер

Зіма

Зіма / pixabay.com

У аўторак, 20 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу. Уначы месцамі па захадзе краіны чакаецца моцны снег. У асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд. Па поўначы краіны ў многіх раёнах, а на астатняй частцы тэрыторыі месцамі на дарогах будзе галалёдзіца. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 9 марозу па паўночным усходзе да 3 цяпла па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца -2...+4, па паўднёвым захадзе Беларусі будзе 5-7 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі