На аўторак у Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 11 чэрвеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень па ўсходзе Беларусі чакаюцца навальніцы. У Мінску навальніцу прагназуюць уначы і зранку 11 чэрвеня. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты, месцамі моцны парывісты. Сіноптыкі абвясцілі на сераду аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны будзе да +19. Удзень прагназуецца 21-27 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.