На беларуска-літоўскай мяжы злавілі расіяніна, які без пашпарта ішоў на радзіму

На беларуска-літоўскай мяжы злавілі расіяніна, які без пашпарта ішоў на радзіму

На беларуска-літоўскай мяжы злавілі расіяніна, які без пашпарта ішоў на радзіму. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося 9 студзеня. Гродзенскія памежнікі атрымалі ад літоўскіх калегаў інфармацыю пра парушальніка, які нелегальна перайшоў мяжу, і яго затрымалі. 47-гадовы мужчына сцвярджае, што свае дакументы згубіў на тэрыторыі Еўрасаюза. Пры сабе ў яго былі толькі грошы і асабістыя рэчы.

Грамадзянін Расіі цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання памежнікаў. Пачалося разбіральніцтва.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 10.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі