На беларуска-ўкраінскай мяжы ўсталявалі соты памежны слуп

На беларуска-ўкраінскай мяжы ўсталявалі соты памежны слуп

Соты па ліку памежны слуп колеру беларускага сцяга з’явіўся ў лясным масіве на ўчастку непадалёк ад пункта пропуска “Тамашоўка” ў Брэсцкім раёне. Перад усталяваннем гэтага знака праводзіліся ачышчальныя працы на пяціметровай паласе дзяржмяжы.

Усяго ад месца зліцця ракі Заходні Буг і канала Масціцкага, дзе знаходзіцца стык межаў Беларусі, Польшчы і Украіны, ачышчана болей за 100 км паласы мацавання.

Дзяржаўны памежны камітэт распачаў працэдуру прыёмкі аб’екта ў Брэсцкім раёне, якая завяршыцца 15 снежня. У наступным годзе дэмаркацыя скончыцца яшчэ ў трох раёнах Брэсцкай вобласці: Іванаўскім, Кобрынскім і Драгічынскім. Такая ж праца вядзецца ў Гомельскай вобласці, паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі