На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі расіяніна са стрэльбай і пісталетам

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі расіяніна са стрэльбай і пісталетам

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце мытнага афармлення "Новая Рудня" затрымалі расіяніна са стрэльбай "Сайга-9" і траўматычным пісталетам "Хорхэ 3М". Да іх былі больш за 70 патронаў. Як інфармуе прэс-служба Гомельскай мытні, зброя ляжала ў салоне і ў багажным адсеку аўтамабіля. Дакументаў, якія б дазвалялі перавозку зброі, у мужчыны не было. Ён яе не дэклараваў.

У адносінах грамадзяніна Расіі распачалі крымінальную справу (ч. 2 артыкула 228 — "Кантрабанда"), яму паражае пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі