На беларуску, якая з'ехала з дзецьмі ў Літву, адкрылі спецвытворчасць

Ілона Рудзеня

Ілона Рудзеня / ПЦ "Вясна"

Спецвытворчасць на салігорскую актывістку Ілону Рудзеню адкрыў 12 сакавіка Следчы камітэт. Жанчыну вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 188 КК (паклёп);
ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных);
ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Рудзені прапануюць з'явіцца ў Першамайскае РУУС Мінска (вул. Бялінскага, 10).

Ілона Рудзеня актыўна ўдзельнічала ў пратэстах пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. На яе пачалі крымінальную справу і пагражалі пазбавіць бацькоўскіх правоў. Ілона адна выхоўвае сына Данілу і дачку Ксенію. Іх спрабавалі забраць у інтэрнат.

Узімку напрыканцы 2020 года жанчына ў адзіночку ўцякла ў Літву праз лес, а пазней здолела забраць з Беларусі дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі