На борце самалёта, які ляцеў з Ашхабада ў Мінск, памёр грамадзянін Беларусі
Грамадзянін Беларусі памёр на борце самалёта, які ляцеў з Ашхадаба ў Мінск. Як паведамляе БЕЛТА, з-за гэтага інцыдэнту самалёт здзейсніў вымушаную пасадку ў маскоўскім Дамадзедаве. Рэйс павінен быў прызямліцца ў беларускай сталіцы ў 7.20, але яго затрымалі. Самалёт належыць кампаніі “Белавія”.
Памерлы — мужчына 1965 года нараджэння, меркаванай прычынай яго гібелі стала сардэчная недастатковасць.