На Брэстчыне мужчыну асудзілі за забойства 20-гадовай даўніны

На Брэстчыне мужчыну асудзілі за забойства 20-гадовай даўніны

Брэсцкі абласны суд вынес прысуд па злачынстве, якое адбылося ў 1999 годзе, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры

Абвінавачанага па гэтай справе 40-гадовага раней судзімага мужчыну прызналі вінаватым у згвалтаванні і забойстве. Суд прызначыў яму 24 гадоў 3 месяцы калоніі строгага рэжыму.

У 1999 годзе парваахоўнікі знайшлі цела дзяўчыны з нажавымі раненнямі. Знайсці забойцу тады не ўдалося. Аднак падчас працы на месцы забойства эксперты выявілі біялагічны матэрыял. Адсутнасць спецыяльнага абсталявання не дазволіла ў той час вылучыць ДНК з атрыманага ўзору. 

У лютым 2018 года праваахоўнікі накіравалі экспертам біялагічныя ўзоры ўдзельнікаў разбойнага нападу, каб праверыць іх удзел у нераскрытых злачынствах мінулых гадоў. Так удалося раскрыць злачынства 20-гадовай даўнасці.

Высветлілася, што ў 1999 годзе мужчына, якому тады было 20 гадоў, прапанаваў дзяўчыне палавую сувязь. Калі яна адмовілася, мужчына згвалтаваў яе і ўдарыў яе нажом у шыю. Ад атрыманых траўмаў непаўналетняя дзяўчына памерла на месцы здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі