На Брэстчыне камісія са скрыняй для галасавання аб'ехала 240 чалавек за 7 гадзін
На Брэстчыне ў аграгарадку Любань на участку прагаласавала толькі частка выбаршчыкаў. З 630 выбаршчыкаў на 41 участку 390 прагаласавалі “стацыянарна”, астатнія 240 выказвалі сваё волевыяўленне дома.
Як патлумачылі Еўрарадыё ва ўчастковай камісіі палова выбаршчыкаў — людзі сталага веку, таму галасавалі дома.
Сябра камісіі: "Палова жыхароў — сталае насельніцтва. Хто па тэлефоне просіць прыехаць, хто праз суседзяў перадае. А яшчэ ў нас раскіданыя дамы, як хутары па 4 кіламетры".
Незразумела толькі, як камісія здолела аб'ехаць 240 чалавек усяго за 7 гадзінаў. Бо датэрмінова на гэтым участку прагаласавалі толькі 17% выбаршчыкаў.
Фота: БЕЛТА