На будынку ў Маладзечне зафарбавалі БЧБ-сцяг, але не замалёўваюць свастыку
Каля месяца камунальнікі Маладзечна не заўважаюць свастыку на адным з будынкаў. Хаця раней на ім жа замалявалі бел-чырвона-белы сцяг.
Як піша "Рэгіянальная газета", гаворка ідзе пра закінуты будынак каля чыгуначнага пераезду на вуліцы Гарадоцкай. На пачатку лістапада на будынку з’явіўся малюнак бел-чырвона-белага сцяга. Праз нейкі час яго зафарбавалі зялёнай фарбай: беларускія ўлады вядуць зацятую вайну з нацыянальным сцягам.
Пазней на другім паверсе гэтага ж будынка з’явілася свастыка, намаляваная жоўтай фарбай. А вось яе заўважаць і зафарбоўваць камунальнікі не спяшаюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.