На буйным хімзаводзе Германіі прагрымеў выбух

Выбух на заводзе BASF

Выбух на заводзе BASF / BILD

Выбух і пажар адбыліся ўдзень 29 ліпеня на заводзе кампаніі BASF у нямецкім Людвігсхафене, перадае BILD. Гэта адзін з найбуйнешых хімзаводаў Германіі.

Велізарнае воблака дыму ўтварылася над Мангеймам (зямля Бадэн-Вюртэмберг) і Людвігсхафенам (зямля Рэйнланд-Пфальц). На заводзе дзейнічала пажарная брыгада BASF. Праз дзве гадзіны пасля выбуху кампанія заявіла, што пажар патушаны.

Нязначныя траўмы атрымалі 14 супрацоўнікаў. Дзеля засцярогі яны знаходзяцца пад наглядам лекараў.

Пажарная ахова папрасіла людзей аб'язджаць пацярпелыя раёны, трымаць вокны і дзверы зачыненымі і выключыць сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі